3 траўня 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец - пра РПЦ: Мы гаворым на розных мовах

11
Таццяна Севярынец - пра РПЦ: Мы гаворым на розных мовах

РПЦ не хоча ісці на дыялог у пытанні захавання помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску.

26 кастрычніка ў Віцебску каля помніка Уладзіміру Караткевічу сабраліся жыхары горада, што хацелі паставіць подпіс пад зваротам да Лукашэнкі, які даў згоду на будаўніцтва ў парку Партызанскай славы аналага полацкага сабора святой Сафіі.

Людзі заяўлялі, што будаўніцтва звязанае са знішчэннем гістарычнай зоны Віцебска, і прапанавалі пабудаваць сабор у іншым месцы. Пратэстоўцаў сабралася блізу сотні. Прыйшоў настаяцель будучага храма айцец Міхаіл і настаяцель Благавешчанскай царквы, паведаміла сайту bchd.info каардынатарка аргкамітэта БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

«Хаатычна і неспакойна прайшло апытанне. Акрамя ўсяго, людзі разумеюць, што Руская Праваслаўная Царква - дах для дзеяння на Віцебшчыне «расейскага свету», таму нават гучалі воклічы «чамадан-вакзал-Расея». Як не спрабаваў бацька Міхаіл запэўніць жыхароў, што парк не пацерпіць, а стане больш прыгожым, нават блаславёным месцам, людзі не верылі і выказвалі недавер. Так і пайшлі кожны пры сваім. Падчас дыялогу давялося святарам выслухаць і шмат прэтэнзій да самой Праваслаўнай Царквы», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках