3 траўня 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто з сілавікоў супраць бязвізавага рэжыму для замежнікаў?

4
Хто з сілавікоў супраць бязвізавага рэжыму для замежнікаў?

Наўпрост адказаць не адважыліся ні ў адной з сілавых структур Беларусі.

Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец заявіў, што бязвізавы ўезд для замежнікаў на пяць дзён пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт можа быць уведзены ўжо сёлета.

Гэта падтрымліваюць Міністэрства спорту і турызму, Мінэканомікі і МЗС, але з боку сілавых структур «ёсць пэўныя сумневы».

«Відаць, трэба ўдакладніць, што за грамадзяне прыязджаюць, якія ў іх намеры. Бо цяпер у свеце небяспечна. Гэтаму пытанню трэба надаваць увагу», - удакладняюць у міністэрстве спорту і турызму.

Журналісты «Еўрарадыё» наважылі высветліць, хто з сілавікоў перашкаджае замежнікам прыязджаць у Беларусь без віз.

У Мытным камітэце бязвізавы рэжым пытанняў не выклікае. Гэта пацвярджае Аляксандр Цішчанка, кіраўнік прэс-службы камітэта. Таму што памежнікам «не важна, правяраць пашпарты з візай або без».

«Праваахоўныя органы, спецслужбы крытычна ставяцца да ініцыятыў у спрашчэнні перамяшчэння замежнікаў. Напэўна, іх бянтэжыць усякая ініцыятыва, якая пацягне некантраляваныя перамяшчэнні замежнікаў. Яшчэ раней, калі былі перамовы аб малым памежным руху, праваахоўнікі хацелі, каб замежнікі рэгістраваліся», - такое меркаванне ў экспэрта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэя Елісеева.

Але ў міліцыі бязвізавы рэжым...таксама не выклікае пытанняў. «Ніякіх праблем з гэтым няма. Мы не праціўнікі і не прыхільнікі такога закона», - адказалі ў прэс-службе МУС на афіцыйны запыт журналістаў.

Цяпер іншаземец можа знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі пяць дзён. Калі ён прыязджае больш, чым на пяць дзён, яму трэба зарэгістравацца па месцы пражывання. У гатэлях і хостэлах рэгіструюць аўтаматычна. Зарэгістраваўшыся ў адным месцы, іншаземец можа свабодна перасоўвацца ў краіне.

У беларускіх візах амаль не адмаўляюць, заявілі журналістам у Міністэрстве замежных спраў. Адсотак адмовы «блізкі да нуля і роўны матэматычнай хібнасці».

Раней замежнікам ужо дазволілі ездзіць без віз на Аўгустоўскі канал, а таксама пускалі без іх на чэмпіянат свету ў хакеі.

Цяпер праект закона аб бязвізавым уездзе для замежнікаў на пяць дзён - на разглядзе ў Савеце міністраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках