3 траўня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацыянальнай бібліятэцы павесілі шыльды з памылкамі

23
У Нацыянальнай бібліятэцы павесілі шыльды з памылкамі

Шыльды з грубай памылкай заўважаныя на ўсіх дзвярах Нацыянальнай бібліятэкі.

У правым крыле, ад першага паверха і да трэцяга, павешаныя таблічкі, якія паказваюць, у якім кірунку трэба адкрываць кожныя дзверы, піша kp.by.

Надпісы зробленыя быццам бы на беларускай мове. Толькі зразумець гэта адразу складана.

На таблічцы, якая пазначае, што дзверы трэба адкрываць «ад сябе», надпіс зроблены правільна - «ад сябе». А вось там, дзе трэба адкрываць дзверы «да сябе», зробленыя аж дзве памылкі! Замест «да сябе» напісана «к сабе».

Нагадаем, у жніўні ў Менску вывесілі білборд, прысвечаны беларускаму першадрукару Францішку Скарыну.

На білбордзе акрамя гістарычнай памылкі былі заўважаныя яшчэ некалькі граматычных.

А крыху раней у Горадні пераблыталі беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янку Купалу.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках