26 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Віцебску ледзь не патануў экскаватар, які чысціў рэчышча Віцьбы

4

Падчас работ экскаватар засмактала ў глей.

У Віцебску экскаватар, які чысціў рэчышча Віцьбы, засмактала ў глей.

Як пішуць «Народныя навіны Віцебска», здарэнне адбылося 27 верасня ля плошчы Свабоды.

ФОТА З САЙТА VITEBSK.CC

Экскаватар чысціў рэчышча ад грунту, нанесенага за некалькі гадоў. Падчас гэтых работ машыну і засмактала. Выбрацца самастойна экскаватар не змог. Паступова ён апусціўся ў глей па самую кабіну.

Дастаць загразлую тэхніку з ракі атрымалася з дапамогай двух іншых экскаватараў. Тры гадзіны яны спрабавалі выцягнуць экскаватар з ракі. Потым большы з экскаватараў раскапаў частку берага, каб стварыць роўную пляцоўку. Стоячы на гэтай пляцоўцы, ён з дапамогай троса выцягнуў захраслую машыну.

Дарэчы, падчас выратавальных работ у парку Фрунзе была знішчаная частка газона. Да таго ж, усё адбывалася ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Віцебска. Там усе земляныя работы павінны праходзіць пад наглядам археолагаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках