2 траўня 2024, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка не здолела трапіць у рэйтынг канкурэнтаздольнасці

11
Луканоміка не здолела трапіць у рэйтынг канкурэнтаздольнасці

Рэйтынг глабальнай канкурэнтаздольнасці апублікаваны Сусветным эканамічным форумам.

Сусветны эканамічны форум (СЭФ) апублікаваў чарговы рэйтынг глабальнай канкурэнтаздольнасці.

Тройка лідараў, у параўнанні з папярэднім годам, не змянілася: першае месца ў Швайцарыі, другое - у Сінгапура, трэцяе - у ЗША. Японія ўпала з шостага на восьмае месца, Кітай, які займае самае высокае становішча з краін БРІКС, захаваў 28-ю пазіцыю. Прыкметных поспехаў дамаглася Індыя, якая паднялася адразу на 16 радкоў - да 39-га месца, піша «Беларускі партызан».

Літве ўдалося палепшыць становішча ў рэйтынгу. Яна паднялася на адну пазіцыю да 35-га месца.

Расея ў рэйтынгу займае 43 месца, Польшча - 36, Латвія - 49, Эстонія - 30-е, Казахстан - 53-е, Украіна - 85-е месца. Беларусь у рэйтынг не патрапіла.

СЭФ разлічвае рэйтынг канкурэнтаздольнасці краін больш як са 110 паказчыкаў, уключаючы інфраструктуру, эфектыўнасць рынкаў тавараў і працы, якасць адукацыі і аховы здароўя, макраэканамічную сітуацыю ў краіне, інавацыі, развіццё фінансавага рынку і шэраг іншых.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках