26 красавiка 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі работнік культуры абстраляў родную школу

2
Гарадзенскі работнік культуры абстраляў родную школу
ФОТА З САЙТА 015.BY

25-гадовы жыхар Гародні надумаў адпомсціць за дрэнныя адзнакі ў дзяцінстве.

Гарадзенец спагнаў злосць за дрэнную вучобу стралянінай па вокнах школы. Такую інфармацыю распаўсюдзіў у рэгіянальных СМІ афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, піша БелТА.

У адной са школ абласнога цэнтра недзе апоўначы былі пашкоджаныя шыбы. Як высветлілася, стралялі па іх з пнеўматычнай зброі. Паводле факту хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

"Асоба падазраванага была высветленая - гэта 25-гадовы жыхар Гародні. Ён прызнаўся ў зробленым і выдаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў па вокнах у школе", - паведаміў Сяргей Шаршаневіч.

Працуе падазраваны ў адной з абласных устаноў культуры. З яго слоў, у момант учынення злачынства быў нецвярозы. А страляць пачаў са злосці: надумаў адпомсціць навучальнай установе за сваю некалі дрэнную вучобу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках