3 траўня 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства фінансаў заявіла, што будзе скарачаць падатковыя льготы

5
Міністэрства фінансаў заявіла, што будзе скарачаць падатковыя льготы

Але пры гэтым установа ўсё роўна разлічвае неяк прыцягнуць у краіну інвестараў.

Беларусь пойдзе па шляху скарачэння падатковых ільгот і выбудоўвання сістэмы падаткаабкладання, зразумелай для бізнэсу, які павінен ведаць, па якіх стаўках яны працуюць сёння і па якіх будуць працаваць у будучыні, заявіў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч на пленарным пасяджэнні форуму «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі , фінансы, развіццё», які праходзіць у Менску 29-30 верасня.

«У любой краіне свету Міністэрства фінансаў толькі і робіць, што спрабуе сабраць падаткі з усіх новых кірункаў. І гэта ідзе насуперак з інвестыцыйнай прывабнасцю краіны», - іранічна заўважыў Ермаловіч.

Беларусь таксама стаяла перад выбарам, і з 2008 года ў краіне ішла падатковая рэформа, паведамляе tut.by.

«І мы прыйшлі да падатковай сістэме, якая ёсць цяпер, падняўшыся з апошняга месца па падаткаабкладанні ў рэйтынгу Doing Business», - нагадаў намеснік міністра.

Ён прызнаў, што на першым этапе ўмовы падаткаабкладання тых ці іншых бізнэсаў ствараліся часам спантанна, хаатычна, у выніку ў краіне дзейнічае блізу 12 спецыяльных рэжымаў падаткаабкладання - для СЭЗ, тэхнапарка, сельскай гаспадаркі і іншых.

«Мы ўжо бачым лішак гэтых рэжымаў. Далейшае ўдасканаленне пойдзе па шляху скарачэння падатковых ільгот і выбудоўвання адэкватнай сістэмы падаткаабкладання», - распавёў Ермаловіч, дадаўшы, што завабліваць у краіну інвестараў адмысловымі рэжымамі неперспектыўна, трэба стабілізаваць усю сістэму і ствараць прывабныя ўмовы.

Адказваючы на пытанне пра перспектывы беларускай мадэлі, Ермаловіч адзначыў:

«Я 20 гадоў на дзяржслужбе, калапс яе прадказваюць рэгулярна. Але змены ў кіраванні наспелі».

Між іншым, удакладніў ён, відавочна, што ў эканоміцы неабходна больш эфектыўна размяркоўваць рэсурсы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках