3 траўня 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскіх рабочых у Беларусі стане яшчэ больш

13
Кітайскіх рабочых у Беларусі стане яшчэ больш

Кітайскія кампаніі змогуць прыцягваць у Беларусь замежную рабочую сілу больш аператыўна.

Для шасці кітайскіх кампаній, якія рэалізуюць у Беларусі праекты ў сферы электраэнэргетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галін, далі магчымасць прыцягваць працоўныя рэсурсы больш аператыўна. Гэта вынікае з указу №349 «Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», які Лукашэнка падпісаў 27 верасня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Указ вызначае пералік кітайскіх кампаній, якія маюць права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі паводле працоўных дамоваў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, на перыяд рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў, піша tut.by.

У спіс увайшлі шэсць кітайскіх кампаній і 8 праектаў, якія яны рэалізуюць у Беларусі:

CITIC Construction (будаўніцтва завода для выпуску аўтамабіляў «БелДжы» і мадэрнізацыя Аршанскага ільнокамбіната);

карпарацыя «Сюань Юань» (будаўніцтва комплексу для вытворчасці мелаваных і немелаваных тыпаў трохслаёвага кардону ў Добрушы);

Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС (будаўніцтва завода для вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску);

Кітайская інжынерная кампанія ў электраэнэргіі (узвядзенне Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна);

Кітайская машынабудаўнічая інжынірынгавая карпарацыя (рэканструкцыя Гомельскай ЦЭЦ-1);

Паўночнакітайская электраэнэргетычная праектная кампанія пры Кітайскай электраэнэргетычнай інжынерна-кансультацыйнай карпарацыі (будаўніцтва высакавольтных ліній электраперадачы і падстанцый для выдачы магутнасці Беларускай АЭС і рэканструкцыя падстанцыі 330.110.10 кВ «Мінск-Паўночная»).

Гэтыя кампаніі павінны прыцягваць замежную рабочую сілу на падставе дазволаў, якiя забяспечваюцца на ўмовах i ў парадку, вызначаных заканадаўствам для юрыдычных асоб Беларусі. Аднак пры атрыманні дазволаў азначанымі вышэй кампаніямі «выдача заключэнняў камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны абласнога (Менскага гарадскога) выканкама аб магчымасці прыцягнення ў Беларусь замежнікаў для вядзення працоўнай дзейнасці на яе тэрыторыі і пра магчымасць вядзення замежнікам працоўнай дзейнасці паводле працоўнай дамовы ў РБ не патрабуецца», гаворыцца ва ўказе №349.

Тэрмін прыняцця пастановы аб выдачы, адмове ў выдачы, аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволаў не можа перавышаць 5 каляндарных дзён, гаворыцца ў дакуменце.

Указ накіраваны на забеспячэнне паспяховай рэалізацыі супольных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках