19 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не дасць нафты без аплаты запазычанасці за газ

51
Расея не дасць нафты без аплаты запазычанасці за газ
ФОТА З САЙТА IZVESTIACONTENT.RU

Пакуль Беларусь не выплаціць запазычанасці за спажыты газ, Расея не будзе павялічваць пастаўкі нафты ў краiну.

Пра гэта 2 верасня ў кулуарах форуму «Інтэлігенцыя аб міры, Еўропе і Італіі» заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«У нас графік скарочаны да канца года. Але калі Беларусь заплаціць, то ён адновіцца», - цытуе ТАСС намесніка старшыні ўрада Расеі.

Урады Расеі і Беларусі не дамовіліся аб формуле кошту газу, паведаміў Дварковіч, адзначыўшы: «Ёсць прапановы беларускага боку, мы свае прапановы пакуль не агучылі».

Нагадаем, 2 верасня ў эфіры тэлеканала «Расея 24» міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак таксама заявіў, што пытанні формулы вызначэння кошту расейскага газу для Беларусі і выплаты дзяржпрадпрыемствамі постсавецкай рэспублікі запазычанасці перад даччынай кампаніяй «Газпрома» абмяркоўваюцца і пастанова не выпрацаваная. Да гэтага, 26 жніўня ўрад Беларусі праінфармаваў, што развязанне «газавага канфлікту» не знойдзенае.

Афіцыйны Менск адмаўляе наяўнасць запазычанасцяў за спажыты газ, які беларускія дзяржпрадпрыемствы атрымліваюць ад беларускай кампаніі ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» - даччынай структуры «Газпрома». З такімі заявамі выступалі намеснік старшыні Саўміна Уладзімір Сямашка, які ўдзельнічаў у перамовах з Дварковічам (абодва курыруюць ТЭК), а таксама кіраўнік Мінэнэрга Беларусі Уладзімір Патупчык.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках