26 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Еўракамісіі: Геапалітычныя пазіцыі Польшчы моцныя як ніколі

Прадстаўнік Еўракамісіі: Геапалітычныя пазіцыі Польшчы моцныя як ніколі

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Тымерманс наведаў Польшчу для ўдзелу ў Еўрапейскім форуме новых ідэй.

У Польшчы ніколі не было лепшага геапалітычнага становішча, чым сёння. У гэтым выключная заслуга грамадзян Польшчы - заявіў, выступаючы ў Сопаце на адкрыцці штогадовага Еўрапейскага форуму новых ідэй намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Франс Тымерманс, паведамляе «Радыё Польшча».

Арганізатарам форуму выступае польская Канфедэрацыя прыватных працадаўцаў «Левіяфан».

Тымерманс перасцярог ад росту ў Еўропе нацыяналістычных тэндэнцый. «Калі такія тэндэнцыі будуць пагаршацца, то будуць існаваць нацыянальныя дзяржавы, але Еўрапейскі звяз несумненна спыніць сваё існаванне» - адзначыў палітык.

Прадстаўнік Еўракамісіі пацвердзіў, што штаб-кватэра Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы будзе знаходзіцца ў Варшаве. Колькасны склад новай еўраслужбы складзе амаль 1,5 тысячы чалавек. Усе яны будуць дапамагаць памежным службам дзяржаў ЕЗ, межы якіх з'яўляюцца для Еўразвязу вонкавымі. Еўрапейская служба памежнай і берагавой аховы, якой будуць нададзеныя паўнамоцтвы рэпатрыяцыі незаконных мігрантаў, пачне працу ў пачатку кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках