2 траўня 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскі ядзерны шчыт прадзіравіўся

14
СМІ: Расейскі ядзерны шчыт прадзіравіўся

Кіраўнік Мінабароны РФ Шайгу расчараваны выпрабаваннямі «Булавы» і патрабуе тэрмінова распрацаваць «новую сакрэтную ракету».

Чарговы залпавы пуск будучага марскога складніка ядзернай трыяды Расеі - міжкантынентальнай ракеты «Булава» - праваліўся.

Нягледзячы на цудоўныя характарыстыкі на паперы, на справе ледзь не кожны другі-трэці пуск «Булавы» - няўдача або сур'ёзны збой пры выкананні зададзенай праграмы, пішуць «Вести».

Кантрольныя пускі «Булавы», у тым ліку залпавыя, загадаў правесці міністр абароны Сяргей Шайгу.

Прычым не ў «цяплічных умовах» прыбярэжнага палігона ў Белым моры, а з раёнаў баявой падрыхтоўкі Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў.

Жорсткая рэакцыя на няўдачы з новай ракетай міністра абароны зусім зразумелая: як кіраўнік вайсковага міністэрства, Шайгу асабіста адказвае перад вярхоўным галоўнакамандуючым за боегатоўнасць узброеных сіл, уключаючы ядзерны шчыт, які, мяркуючы з усяго, не так моцны, як хацелася б.

«Вести» пішуць, што новы ракетны комплекс і самі ракеты для атамных субмарын пятага пакалення ствараюцца цяпер у ДРЦ (дзяржаўным ракетным цэнтры) імя Макеева. Ён вядомы распрацоўкамі міжкантынентальных баявых ракет марскога базавання на вадкіх кампанентах паліва.

Характарыстыкі новай ракеты трымаюцца ў сакрэце, яе распрацоўку пацвердзіў генеральны дырэктар і генеральны канструктар вядомага ракетнага цэнтра ў Міасе Уладзімір Дзегцяроў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках