2 траўня 2024, Чацвер, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прадаўжаюць гандляваць у страту краіне

3
Улады прадаўжаюць гандляваць у страту краіне

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі за жнівень павялічылася амаль на $200 мільёнаў.

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі за студзень-жнівень 2016 года склала 2 млрд 144,8 млн даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-жнівень 2015 года сальда таксама было адмоўным - 1 млрд 588,4 млн даляраў.

Паводле ўдакладненых звестак, адмоўнае сальда ў студзені-ліпені 2016 года склала 1 млрд 951,7 млн даляраў. Такім чынам, за жнівень яно павялічылася на 193,1 млн даляраў.

Замежнагандлёвае абарачэнне краіны за восем месяцаў гэтага года склала 32 млрд 491,8 млн даляраў, да ўзроўню студзеня-жніўня 2015 года яно знізілася на 15% у існых коштах. Экспарт тавараў склаў 15 млрд 173,5 млн даляраў, скараціўшыся на 17,2%, імпарт - 17 млрд 318,3 млн даляраў (на 13% менш).

Замежнагандлёвае абарачэнне з краінамі ЕАЭС за студзень-жнівень 2016 года склала 16 млрд 883,3 млн даляраў, што на 9,8% менш, чым за студзень-жнівень 2015 году; экспарт тавараў - 7 млрд 30,6 млн даляраў (на 4,1% менш), імпарт - 9 млрд 852,7 млн даляраў (на 13,5% менш). У гандлі з краінамі ЕАЭС сальда было адмоўным і склала 2 млрд 822,1 млн даляраў (у студзені-жніўні 2015 г - мінус 4 млрд 56,5 млн).

Тавараабарачэнне з Расеяй, паводле звестак Белстата, за восем месяцаў 2016 года склала 16 млрд 584,5 млн даляраў, зніжэнне да ўзроўню студзеня-жніўня 2015 г - 9,2%. Экспарт тавараў склаў 6 млрд 766,3 млн даляраў, скараціўшыся на 2,2%, імпарт - 9 млрд 818,3 млн даляраў (мінус 13,5%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 3 млрд 51,9 млн даляраў (у студзені-жніўні 2015 г - мінус 4 млрд 426,9 млн).

Замежнагандлёвае абарачэнне з краінамі Еўрзвязу за студзень-жнівень 2016 года склала 7 млрд 537,5 млн даляраў, знізіўшыся да ўзроўню студзеня-жніўня 2015 года на 23,5%. Экспарт тавараў склаўся ў суме 4 млрд 71,3 млн даляраў, скараціўшыся на 32,7%, імпарт - 3 млрд 466,2 млн даляраў (на 8,9% менш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было станоўчым і склала 605,1 млн даляраў (у студзені-жніўні 2015 г - станоўчае ў суме 2 млрд 241,6 млн).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках