2 траўня 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў адмовіўся прыносіць прабачэнні за збіты «Боінг» MH17

29
Лаўроў адмовіўся прыносіць прабачэнні за збіты «Боінг» MH17
Сяргей Лаўроў

Кіраўнік МЗС Расеі заявіў, што «выбачацца няма за што».

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адмовіўся прасіць прабачэння за гібель рэйса MH17 у сувязі з дакладам міжнароднай камісіі, згодна з якім ракетны комплекс «Бук», з якога збілі самалёт, прыбыў на Данбас з Расеі, а затым быў вывезены назад.

«Прынесці прабачэнні, за што?» - спытаў ён у адказ на прапанову вядучага BBC Стывена Сакура прынесці прабачэнні ў сувязі з апублікаванай камісіяй інфармацыяй.

Са словаў міністра, Расея мае намер дачакацца канчатковых вынікаў расследавання, бо яно яшчэ не скончанае. «Ёсць сто імёнаў, якія фігуруюць у расследаванні, але яны пакуль нават не праходзяць у якасці падазраваных», - дадаў ён.

Лаўроў заявіў, што Расея апублікавала і падала камісіі велізарны аб'ём звестак аб катастрофе самалёта, але не атрымала на іх рэакцыі. У той жа час, як сцвярджае міністр, прынятыя камісіяй пад увагу звесткі, атрыманыя ад Украіны і ЗША, апублікаваныя не былі.

Раней падобную з Лаўровым пазіцыю выказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, што ўзяў удзел у перадачы BBC HARDtalk, якую таксама вёў Сакур. Пяскоў тады сказаў, што Расея не схільная ўважаць высновы камісіі за «канчатковую праўду».

Даклад, пра які ідзе гаворка, быў апублікаваны 28 верасня. Камісія заявіла, што ракета, якая збіла самалёт, была запушчаная з населенага пункта Снежнае. Ён знаходзіўся пад кантролем прыхільнікаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Таксама камісія заявіла, што зенітна-ракетны комплекс, з якога збілі самалёт, даставілі ў Снежнае з Расеі, а затым павезлі назад. Гэта зняпраўджвае расейскую версію падзей, згодна з якой самалёт мог быць збіты з падкантрольнай Украіне тэрыторыі.

Даклад не ставіць кропку ў расследаванні гібелі рэйса МН17, але з'яўляецца галоўным абагульняючым дакументам, на падставе якога будуць прынятыя ўсе наступныя крокі.

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты над зонай збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны 17 ліпеня 2014 года. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках