Беларускі тэнісіст выйшаў у фінал турніру ў Стакгольме
- 30.09.2016, 20:49
- 20,520
Дзмітрый Жырмонт у паўфінале падолеў ірландца Сэма Бары.
Беларус Дзмітрый Жырмонт (285-ы нумар рэйтынгу АТП) выйшаў у фінал турніру ў Стакгольме, паведамляе «Прессбол».
Прызавы фонд турнэ - 25 000 даляраў.
У паўфінале наш суайчыннік падолеў Сэма Бары (291-я ракетка свету) з Ірландыі - 6:2, 6:3.