27 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» атрымала пятую перамогу запар

10
Менскае «Дынама» атрымала пятую перамогу запар

«Зубры» завяршылі выязную серыю з максімальным вынікам.

Менскае «Дынама» атрымала пятую запар перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе, адолеўшы ў гасцях ніжнекамскі «Нафтахімік» - 4:2 (2:1, 2:1, 0:0).

Менчукі ўпэўнена пачалі паядынак і пасля галоў Ніка Бэйлі і Артура Гаўруса вялі 2:0 ужо да восьмай хвіліны. Пасля гэтага каманды пачалі абменьвацца галамі, паведамляе tut.by.

У «Нафтахіміка» дублем адзначыўся Мікіта Двурэчанскі, у менчукоў вызначыліся Роб Клінкхамер і зноў Артур Гаўрус.

У трэцім перыядзе «зубры» прыціснуліся да сваіх брам, саступілі па кідках 1:12, але нават скараціць розніцу ў ліку спаборнікам не далі.

Такім чынам, «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прывезла з выязной серыі 12 балаў з 12 магчымых, раней па чарзе адолеўшы маскоўскае «Дынама» (3:0), казанскі «Ак Барс» (5:3) і тальяцінскую «Ладу» (3:2).

«Дынама-Менск»: Скрывенс (Карнавухаў); Хенкель - Крайчэк, Дрозд - Волкаў - Паўлавіч (Да); Граньяні - Шынкевіч, Клінкхамер (А) - Касціцын (А) - Гаўрус; Лісавец - Бэйл, Лінгле - Элісан - Мацярухін; Знахаранка - Лапачук - Сцяпанаў.

Чацвёртага кастрычніка «Дынама» згуляе дома з яраслаўскім «Лакаматывам».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках