3 траўня 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замест пакемонаў ловяць віртуальных выбарцаў»

7
«Замест пакемонаў ловяць віртуальных выбарцаў»
Фота: pvby.org

Назіральнікі паведамляюць аб беспрэцэдэнтным завышэнні прыходу на «выбарах».

Цэнтрвыбаркам паведаміў, што за тры дні датэрміновага галасавання на выбарах у «палату прадстаўнікоў» на выбарчыя ўчасткі нібыта прыйшлі 16,71% выбарцаў. Прычым на Гомельшчыне «прагаласаваў» ужо амаль кожны пяты - 19,7% выбарцаў.

Тым часам кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляе аб беспрэцэдэнтным завышэнні прыходу з боку выбарчых камісій, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак праваабаронцаў, на 186 участках, дзе вялося назіранне, колькасць тых, хто прагаласаваў за трэці дзень датэрміновага галасавання склала 16 612 чалавек, а па пратаколах выбарчых камісій - 18 685 чалавек. Такім чынам, прыход быў завышана на 11%, або на 2073 чалавека (у 2012 годзе праваабаронцы фіксавалі завышэнне прыходу толькі на 4,6%). Прычым на адным з выбарчых участкаў у Магілёве, паведамляюць праваабаронцы, прыход быў завышаны больш чым у 5 разоў: там прагаласавалі 263 чалавекі паводле звестак камісіі і 46 паводле звестак назіральнікаў.

«Маштабы ўражваюць. Розніца прыходу складае 11% (!!!!) паміж звесткамі камісій і падлікам назіральнікаў. У 2012 годзе розніца складала 4,6%. А тады здавалася, што гэта неверагодна шмат. Але няма межаў для «дасканаласці». Цяпер на участках сябры камісій замест пакемонаў ловяць віртуальных выбарцаў», - напісаў у сваім «Фэйсбуку» прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцы таксама працягваюць паведамляць пра масавае арганізаванае «галасаванне» студэнтаў, вайскоўцаў, служачых МНС.

Назіральнікі ад кампаніі «Права выбару» ў сваю чаргу заяўляюць, што адразу на шэрагу выбарчых участкаў у Менску былі зафіксаваныя так званыя «каруселі», калі групы людзей пераходзяць ад участка да ўчастка і незаконна на іх галасуюць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках