15 траўня 2024, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская тэлевізія: Антысеміцкая прапаганда ў Беларусі трывае

Ізраільская тэлевізія: Антысеміцкая прапаганда ў Беларусі трывае

У лукашысцкім Telegram-канале зняпраўджваюц зверствы палестынскіх тэрарыстаў.

Ізраільская грамадская вяшчальная карпарацыя KAN, адзін з найбольш уплывовых СМІ Ізраіля, таксама звярнула ўвагу на наратывы афіцыйнай беларускай прапаганды.

Увагу тэлевяшчальнай карпарацыі прыцягнула публікацыя ў тэлеграм-канале "Жолтые сливы", у якой лукашысты назвалі фэйкам навіну аб знаходжанні на поўдні Ізраіля целаў 40 забітых ХАМАС ізраільскіх дзяцей, частка з якіх была абезгалоўленая.

«Антыізраільская прапаганда ў Беларусі працягваецца. Адзін з рэсурсаў, звязаных з апаратам Аляксандра Лукашэнкі, заяўляе, што масавыя забойствы мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, на поўдні Ізраіля з'яўляюцца “прыдумкай ізраільскіх журналістаў, пра якую ЦАХАЛ нічога не ведае”. Пры гэтым ЦАХАЛ учора паказаў замежным журналістам, што гэтая бойня сапраўды адбылася.

Варта адзначыць, што беларуская прэса займае выразную антыізраільскую пазіцыю, і ў адным з яе рэдакцыйных артыкулаў адзін аўтар нават заклікаў скінуць атамную бомбу на Ізраіль”, - заявіла 11 кастрычніка ізраільская тэлевяшчальная карпарацыя KAN.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках