Лукашэнка яшчэ раз падоўжыў вайсковыя «вучэнні» з Расеяй
33- 5.11.2023, 17:45
- 7,822
«Вучэнні» ідуць ужо 80 тыдняў.
Узброеныя сілы РФ застануцца на тэрыторыі Беларусі яшчэ на тыдзень: «вучэнні» на палігонах чарговым разам працягнулі ад 6 лістапада да 12 лістапада.
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», для кожнага палігона пазначана свая дата. У дні 4 і 5 лістапада палігоны «Даманава» і «Абуз-Лясноўскі» працуюць без перапынку. У астатніх у гэтыя дні «выхадны».
Таксама палігоны «Горскі» і «Брэсцкі» не будуць працаваць 6-7 лістапада. Таксама 7 лістапада вызначана «выхадным» для палігонаў «Лепельскі», «Барысаўскі» і «Нёман».
«Вучэнні» на палігонах Беларусі прадаўжаюцца па раскладзе:
- 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 11.11;
- палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 10.11;
- палігон «Брэсцкі» 38 адшбр. (Брэсцкі раён) да 11.11;
- палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 10.11;
- 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 10.11;
- 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 12.11;
- 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 12.11;
- палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 11.11;
Адзначым, што «вучэнні» войскаў РФ у Беларусі працягваюцца бесперапынна з 29 красавіка 2022 года ўжо на працягу 80 тыдняў.