29 красавiка 2024, панядзелак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы флагманскі Volkswagen упершыню заўважылі на дарогах

4
Новы флагманскі Volkswagen упершыню заўважылі на дарогах

Аўто праходзіць тэсты за палярным колам у Швэцыі.

У інтэрнэт патрапілі шпіёнскія фота новага Volkswagen Phideon. Флагманскі седан нямецкай маркі праходзіць тэсты за палярным колам у Швэцыі. Пра гэта паведамляе «Фокус» са спасылкай на сайт Carscoops.

Новы Volkswagen Phideon стаў больш элегантным і абцякальным. У яго выцягнуты сілуэт з выгнутым дахам і прафіляванымі бакавінамі. Таксама відаць, што павялічаны паветразаборнік у пярэднім бамперы.

Volkswagen Phideon другога пакалення прэзентуюць на аўташоу ў Пекіне ці Гуанчжоу, бо на гэты момант кітайскі рынак з'яўляецца ключавым для мадэлі. Менавіта ў гэтай краіне з 2016 года і выпускаюць седан з 2016 года. Ягоны стартавы кошт складае 47700 даляраў.

Volkswagen Phideon – гэта фактычна пераемнік знакамітай мадэлі Phaeton. Яго стварылі пасля таго, як VW Phaeton другой генерацыі скасавалі. Вялікі пяціметровы седан пабудаваны на платформе MLB Evo ад Audi A6, і новае яго пакаленне захавае яе.

Хутчэй за ўсё, новы Volkswagen Phideon захавае бензінавыя турбаматоры аб’ёмам 2,0 і 3,0 л. Акрамя таго, у лінейцы можа з'явіцца гібрыдная версія. Застануцца версіі з пярэднім і поўным прывадам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках