8 траўня 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты беларускі хакеіст Кальцоў загінуў у Маямі

Знакаміты беларускі хакеіст Кальцоў загінуў у Маямі

Ён прыехаў у гэты горад, каб падтрымаць Сабаленку.

Загінуў экс-хакеіст каманды Беларусі і памочнік трэнера расійскага "Салавата Юлаева" Канстанцін Кальцоў.

Гэта адбылося ў амерыканскім горадзе Маямі, куды ён прыехаў падтрымаць сваю дзяўчыну-тэнісістку Арыну Сабаленку, якая выступае ў турніры, паведамляе “Беларусьхакей”.

Паводле непацверджаных звестак, беларускі спецыяліст патрапіў у ДТЗ.

Кальцову было 42 гады. Выхаванец мінскага “Юнацтва”. У 1999 годзе быў абраны “Піцбургам” у першым раўндзе драфту пад 18-м нумарам. Усяго ў НХЛ правёў 144 гульні, у якіх набраў 38 (12+26) балаў. Шмат гадоў выступаў на высокім узроўні ў Расеі. Ва ўфімскім "Салаваце Юлаеве" ў 2008-м стаў чэмпіёнам Расеі, а ў 2011-м - уладальнікам Кубка Гагарына. За каманду Беларусі згуляў на дзвюх Алімпіядах і дзевяці чэмпіянатах свету ў мацнейшым дывізіёне.

Кальцоў закончыў выступ у 2016-м у складзе мінскага "Дынама". Затым кансультаваў будаўнічую кампанію, якая ўзводзіла дзве арэны ў комплексе "Алімпік Парк".

Трэнерскую кар'еру Канстанцін пачаў у мінскім “Дынама”, асістуючы Гордзі Дуайеру. Потым былі самастойная праца ў “Берасці” і “Дынама-Маладзечне”. Пасля гэтага Кальцоў вярнуўся ў КХЛ: адзін сезон ён быў памочнікам галоўнага трэнера ў маскоўскім "Спартаку" і два ў "Салаваце Юлаеве". У сезоне-2023/24 уфімскі клуб саступіў у 1/8 фіналу плэй-оф.

18 сакавіка хакейнае агенцтва Winners у тэлеграм-канале паведаміла, што Кальцоў не працягне дамову з “Салаватам Юлаевым” і працягне працу ў іншым клубе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках