9 траўня 2024, Чацвер, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя зладзіла акупантам «пражарку»

Украінская авіяцыя зладзіла акупантам «пражарку»

Генштаб УСУ расказаў, што страціла РФ.

Адчувальна ўзраслі страты РФ на 19 сакавіка 2024 года. Учора, 18 сакавіка, украінская авіяцыя нанесла ўдары па дзевяці раёнах засяроджвання асабовага складу расейскага акупацыйнага войска і тэхнікі.

Як паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы, Сілы абароны таксама знішчылі адну сістэму супрацьпаветранай абароны ворага. У той жа час расейскія акупанты нанеслі сем ракетных і 70 авіяцыйных удараў, здзейснілі 110 абстрэлаў з РСЗА па пазіцыях Сіл абароны Украіны і населеных пунктах.

«У выніку расейскіх тэрарыстычных нападаў, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва», - гаворыцца ў справаздачы Генштаба.

Адзначаецца, што ад авіяцыйных удараў ворага пацярпелі населеныя пункты Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай і Запарожскай абласцей. Пад артылерыйскім агнём былі блізу 100 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках