Сабаленка адмовілася ўдзельнічаць у турніры ў Маямі пасля гібелі Кальцова
- 19.03.2024, 11:02
- 8,386
25-гадовую тэнісістку ўжо выключылі з афіцыйнага раскладу трэніровак
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка адмовілася ўдзельнічаць у турніры ў Маямі пасля гібелі ейнага бойфрэнда, хакеіста Канстанціна Кальцова.
25-гадовую спартоўку ўжо выключылі з афіцыйнага раскладу трэніровак, а паведамленні аб яе ўдзеле ў сацыяльных сетках турніру былі выдаленыя, піша «Спорт Беларусі».
Прычынай адмовы ад выступу Сабаленкі стала смерць Канстанціна Кальцова, з якім спартоўку звязвалі рамантычныя стасункі.
Пакуль Сабаленка і арганізатары не зрабілі афіцыйнай заявы.