8 траўня 2024, Серада, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці прадпрымальнік прадаваў прадукцыю NIVEA

5
У Віцебскай вобласці прадпрымальнік прадаваў прадукцыю NIVEA

Яго аштрафавалі за гандаль санкцыйнай прадукцыяй.

Эканамічны "суд" Віцебскай вобласці разгледзеў справу ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, які гандляваў NIVEA. За продаж дзевяці адзінак прадукцыі яго аштрафавалі на 800 рублёў, паведамляе прэс-служба суда.

Прадпрымальнік у сваім гандлёвым павільёне на адным з рынкаў Лепельскага раёна прадаваў прадукцыю NIVEA - увільгатняльныя крэмы, ласьён, бальзам, гелі - усяго дзевяць адзінак прадукцыі агульным коштам 153 рублі.

У судзе нагадалі, што пастановай урада "ў мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў" уведзеная забарона на ўвоз на тэрыторыю Беларусі прадукцыі кампаніі Beiersdorf (гандлёвая марка NIVEA).

Прадпрымальніка абвінавацілі ў тым, што ён ажыццяўляе рэалізацыю тавару ў парушэнне забароны і на падставе ч. 3 арт. 13.3 (Ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і (або) забараняецца) КоАП Беларусі пакаралі штрафам на 20 базавых адзінак (800 рублёў).

Судовая пастанова не абскарджвалася і набыла законную моц.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках