8 траўня 2024, Серада, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

51 рубель за 13 хвілін: чым небяспечна браць таксі ад «борта»

6
51 рубель за 13 хвілін: чым небяспечна браць таксі ад «борта»

Пераплата за паездку атрымліваецца вялікай.

У сталічную падатковую звярнуўся засмучаны кліент. Звычайная паездка ў таксі ў канцы мінулага тыдня сур'ёзна ўдарыла па партманэту мужчыны.

Увесь шлях заняў 13 хвілін. Але каштавала паездка больш як 51 рубель. Чаму так дорага? Мужчына ўзяў аўто на стаянцы, як гаворыцца ад бардзюра ці ад борта.

«Зразумець незадаволенага кліентам можна. Але дапамагчы яму падатковыя органы не могуць. Бо ўсё паводле закону. І нават чэк таксометра ў пацверджанне выплаты 51,9 руб. у кліента на руках, але ён усё адно адчувае сябе падманутым», - паведамляе тэлеграм-канал управы аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Менску.

Дарэчы, такая ж паездка, калі б заказ быў аформлены праз папулярны інтэрнэт-дадатак, абышлася б на 15 рублёў. Так што будзьце асцярожныя, карыстаючыся паслугамі тых, хто бярэ пасажыраў на стаянцы.

Мэтавай групай такіх таксістаў, адзначылі ў падатковай, часцей за ўсё выступаюць паджылыя людзі, а таксама прыезджыя з іншых гарадоў і замежныя турысты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках