9 траўня 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расея дорага заплаціла»: кіраўнік Пентагона зрабіў гучную заяву наконт вайны ва Украіне

7
«Расея дорага заплаціла»: кіраўнік Пентагона зрабіў гучную заяву наконт вайны ва Украіне
ЛОЙД ОСЦІН
ФОТА: AFP

Дэталі.

Міністр абароны Лойд Осцін падкрэсліў, што ЗША гатовыя падтрымаць Украіну ў вайне супраць Расеі і не дазволяць ёй пацярпець паражэнне. Адпаведную заяву ён зрабіў 19 сакавіка падчас адкрыцця пасяджэння Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны «Рамштайн-20» на авіябазе «Рамштайн» у Нямеччыне, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Цяпер украінскія войскі знаходзяцца ў суровых умовах і вядуць цяжкія баі, а мірныя жыхары Украіны зазнаюць бесперапынныя абстрэлы расейскімі ракетамі і іранскімі беспілотнікамі. Але Украіна не адступіць, і Злучаныя Штаты таксама. Таму нашае сённяшняе пасланне дакладнае: Злучаныя Штаты не дапусцяць паражэння Украіны. Гэтая кааліцыя не дапусціць паразы Украіны, і свабодны свет не дапусціць паразы Украіны», - сказаў Осцін, адкрываючы пасяджэнне ў фармаце «Рамштайн» у Нямеччыне.

Ён таксама адзначыў, што перадача Украіне дапамогі з'яўляецца важнай інвестыцыяй заходніх краін ва ўласную бяспеку.

«Таму калі мы будзем падтрымліваць Украіну, даваць ёй неабходнае ўзбраенне, то мы будзем інвеставаць у сваю ўласную бяспеку. Менавіта таму мы будзем працягваць заставацца аб'яднанымі супраць Пуціна. І мы будзем захоўваць нашу веру, каштоўнасці. Мы салідарныя з народам Украіны», - падкрэсліў ён.

Кіраўнік Пентагона дадаў, што «Расея дорага заплаціла за імперскія амбіцыі Пуціна». Паводле інфармацыі ЗША, прынамсі, 315 тысяч расейскіх вайскоўцаў былі забітыя або параненыя з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў лютым 2022 года. Акрамя таго, Расея выдаткавала да $211 мільярдаў на абсталяванне, размяшчэнне, утрыманне і падтрымку «імперскай агрэсіі супраць Украіны».

«Абраная Пуціным вайна каштавацьме Расеі $1,3 трлн раней чаканага эканамічнага росту да 2026 года. А абаронцы Украіны працягваюць зніжаць магчымасці Крамля. Украіна патапіла, знішчыла ці пашкодзіла амаль 20 сярэдніх і буйных караблёў ВМФ Расеі і працягвае збіваць расейскія вайсковыя самалёты», - адзначыў Осцін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках