8 траўня 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы палююць за карткамі беларусаў

3
Ашуканцы палююць за карткамі беларусаў

Колькі здымаюць за адну аперацыю?

Выпадкаў махлярства з карткамі ў 2023 годзе стала на 8% больш. Але здарэнняў, калі ў аферыстаў усё атрымалася, было на 57% менш, агульная сума паспяховых ашуканскіх аперацый паменшылася на 64%. Такія лічбы прыводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр у сваёй гадавой справаздачы і расказвае, што нас чакае.

Сярэдняя сума адной ашуканскай аперацыі склала 35 даляраў (42 даляры ў 2022 годзе).

«Змяншэнне агульнай сумы паспяховых ашуканскіх аперацый, заяўленых у міжнародныя аплатныя сістэмы, абумоўленае пераарыентацыяй зламыснікаў на выкарыстанне аплатных сэрвісаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі, выкарыстанне сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання для вываду грашовых сродкаў, а таксама павелічэннем колькасці ашуканскіх спроб па згенераваных картках», — адзначылі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Ашуканцы ў 2023 годзе спрабавалі карыстацца рэквізітамі чужых картак, выкарыстоўвалі прыкладанні выдаленага доступу, актыўнічалі на сайтах знаёмстваў і прасілі браць крэдыты і прадаваць маёмасць (кватэры, аўто, тэхніку). У канцы года стала актыўна выкарыстоўвацца схема з такенізацыяй скампраметаваных картак - ашуканцы прывязвалі іх да свайго мабільнага і разлічваліся імі.

У 2023 годзе спроб ашуканскіх аперацый з падробленымі карткамі стала больш на 19% за кошт правядзення аперацый па згенераваных картках з выкарыстаннем магнітнай паласы. Былі зафіксаваныя выпадкі такога махлярства ў АТМ у ЗША, Бразіліі і Інданэзіі (імаверна, кампраметацыя адбылася на тэрыторыі Італіі, Вялікай Брытаніі і Перу).

Паводле звестак Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, 57% ашуканых у 2023 годзе - жанчыны. У 16% выпадкаў ахвярамі ашуканцаў сталі менчукі.

Спецыялісты чакаюць, што ў 2024 годзе ашуканцы будуць тэлефанаваць з просьбай узяць крэдыт і перавесці ім грошы, перахапляць карткі і рабіць фішынгавыя сайты. Па-ранейшаму будуць паляваць за акаўнтамі геймераў, каб перапрадаць іх віртуальную валюту і маёмасць. Так што не губляйце пільнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках