9 траўня 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Нямеччына набудзе ў ЗША дальнабойныя ракеты, якія могуць замяніць Taurus

5
Bild: Нямеччына набудзе ў ЗША дальнабойныя ракеты, якія могуць замяніць Taurus

Ракеты будуць выкарыстоўваць пры дапамозе знішчальнікаў F-35.

Нямеччына плануе сёлета замовіць у ЗША крылатыя ракеты JASSM-ER. Яны могуць у доўгатэрміновай перспектыве стаць заменай для Taurus. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Bild.

Чакаецца, што Бундэсвэр закупіць 75 амерыканскіх крылатых ракет JASSM-ER. Афіцыйны кантракт маюць падпісаць увосень гэтага года.

Такія ракеты будуць выкарыстоўваць пры дапамозе знішчальнікаў F-35, якія Нямеччына таксама заказала ў ЗША.

– У доўгатэрміновай перспектыве закуп крылатых ракет JASSM можа замяніць цяперашнія Taurus у арсенале ВПС (Нямеччыны – рэд.), – пішуць журналісты.

Яны адзначаюць, што ракеты JASSM-ER былі распрацаваныя пазней, чым Taurus, і іх характарыстыкі «прынамсі, роўныя».

Што вядома пра JASSM-ER

Адзначым, JASSM-ER – дальнабойныя крылатыя ракеты, якія здольныя знішчаць цэлі на адлегласці як мінімум да 926 кіламетраў.

Фактычная максімальная далёкасць палёту, якая таксама залежыць ад вышыні і хуткасці апорнай сістэмы, трымаецца ў сакрэце.

ЗША ўжо выкарыстоўвалі JASSM-ER - у 2018 годзе такім узбраеннем быў знішчаны завод па вытворчасці хімічнай зброі, які належаў рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Нагадаем, яшчэ з мінулага года Украіна просіць Нямеччыну перадаць дальнабойныя ракеты Taurus, якія могуць знішчаць цэлі на адлегласці да 500 кіламетраў.

Пастаўкі не пачынаюцца дагэтуль. Зрэшты, супраць выступае канцлер Олаф Шольц. З яго слоў, для размяшчэння ракет неабходная прысутнасць нямецкіх жаўнераў ва Украіне, што нібыта прывядзе да непасрэднага ўдзелу ФРГ у вайне з Расеяй.

Таксама Шольц баіцца, што пры няправільным выкарыстанні ракеты Taurus могуць нанесці ўдар па Маскве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках