9 траўня 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыллёвым комплексе, што будуецца ў «Лебядзіным» прапануюць кватэру амаль за $200000 паводле курсу

У жыллёвым комплексе, што будуецца ў «Лебядзіным» прапануюць кватэру амаль за $200000 паводле курсу

Але ёсць варыянты і таннейшыя.

На вуліцы Ціміразева, у ЖК «Алімпік парк», прапанавалі яшчэ адну порцыю «квадратаў». У трох дамах. Забудоўнік «Сетка Рэзідэншл» кліча ў дзель усіх, хто можа сабе дазволіць вялікія і дарагія кватэры. Бо кошт метра стартуе ад 5200 рублёў. Праектная дэкларацыя апублікаваная ў газеце «Звязда», паведамляе «Анлайнер».

Якія кошты?

Моцна перабіраць насамрэч не давядзецца. Пакуль прапануюцца толькі дзевяць кватэраў. Але якіх!

У доме 2.1 паводле генплану вольныя тры кватэры з наступнымі характарыстыкамі:

№6 плошчай 106,52 «квадрата» – метр у ёй абыдзецца на 5200 рублёў (прыкладна $1625);

№58 плошчай 68,98 «квадрата» – кошт аднаго метра складае 5500 рублёў (амаль $1720);

№70 плошчай 78,81 «квадрата» – метр лічаць за 5800 рублёў (дзесьці $1812).

У наступным доме, №2.2 паводле генплану, да дзелі гатовая пакуль толькі адна кватэра. Ёй прысвоены праектны нумар 11. Плошча – 78,63 квадратнага метра. За адзін «квадрат» трэба будзе заплаціць 5700 рублёў ($1780 паводле курсу).

Больш за ўсё кватэраў – адразу пяць – «захоўваецца» ў доме № 2.3 паводле генплану. Кошты прыкладна такія самыя, як і ў суседніх пяціпавярхоўках.

За «квадрат» у кватэры №1 агульнай плошчай 91,01 метра просяць 5300 рублёў (арыентавальна $1655).

У кватэры №4 адразу 90,3 квадратнага метра, кожны каштуе 5500 рублёў (амаль $1720).

Кватэра №7 мае аналагічную плошчу, але метр у ёй каштуе ўжо 5600 рублёў ($1750).

Яшчэ даражэй абыдзецца кватэра №10 з аналагічнай плошчай, «квадрат» у ёй ацанілі на 5800 рублёў ($1812).

Такую самую коштавую планку трымае кватэра №31. Яе плошча 108,19 «квадрата», а метр адпускаюць за 5800 рублёў.

Гэта значыць, самая дарагая і прасторная кватэра абыдзецца дзельніку на 626400 рублёў, або $195750 паводле курсу. Палохаюць такія грошы? Забудоўнік зрабіў удакладненне, што «на дамову бакоў дзельніку можа быць прапанавана зніжка ад агульнага кошту аб'екта дзелевага будаўніцтва».

Прапануюць усім ахвотным і машына-месцы. За 63100 рублёў за штуку.

Што за дамы?

Дом №2.1 паводле генплану прызначаны на 75 кватэраў і будзе складацца з жылых 4-5 паверхаў. У новабудоўлі №2.2 запраектаваныя тры пад'езды на 75 кватэраў, гараж-стаянка, а таксама месцы для захоўвання ровараў. Жылы дом №2.3 паводле генплану будзе складацца з трох секцый і пяці паверхаў. Каля яго абсталююць адкрыты паркінг, прызначаны на 32 аўтамабілі, а таксама месцы для ровараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках