8 траўня 2024, Серада, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада вылучыць амаль $30 млн на чэшскую ініцыятыву ў набыцці снарадаў для УСУ

1
Канада вылучыць амаль $30 млн на чэшскую ініцыятыву ў набыцці снарадаў для УСУ

Таксама краіна ахвяруе Кіеву прыборы начной візіі.

Канада вылучыць $29,40 млн на ўзначаленую Чэхіяй ініцыятыву, накіраваную на набыццё 800 тысячаў артылерыйскіх снарадаў у трэціх краінаў для Украіны.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністра абароны краіны Біла Блэра.

Канада заявіла, што перадасць больш за 40 млн канадскіх даляраў на чэшскую ініцыятыву. Таксама краіна ахвяруе Кіеву прыборы начной візіі на 7,5 млн канадскіх даляраў.

Абавязальніцтва дапамагчы ў набыцці снарадаў было часткай абароннай дамовы, якую Канада падпісала ў мінулым месяцы з Чэхіяй, але тады Атава не ўдакладніла, колькі сродкаў яна гатовая вылучыць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках