27 красавiка 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праверка баявой гатоўнасці 19-й механізаванай брыгады: што вядома на гэты момант

6
Праверка баявой гатоўнасці 19-й механізаванай брыгады: што вядома на гэты момант

Заняткі з вайсковаабавязанымі праводзяць найміты ПВК «Вагнер».

Падраздзяленні 1-га асобнага механізаванага і 4-га асобнага танкавага батальёнаў 19-й механізаванай брыгады (амбр.) працягваюць знаходзіцца ў Ашмянскім раёне. Асабісты склад супольна з органамі памежнай службы распачалі нясенне службы на кантрольна-прапускных пунктах, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

- Для даўкамплектавання 19-ы амбр быў закончаны набор 5 000 вайсковаабавязаных. Гэта дазволіць разгарнуць брыгаду да штатаў ваеннага часу.

З вайсковаабавязанымі праводзяцца заняткі ў асноўных прадметах баявой падрыхтоўкі. Заняткі праводзяць інструктары, якія прайшлі навучанне ў Расеі, а таксама найміты ПВК «Вагнер». Таксама было закончанна зняцце вайсковай тэхнікі з працяглага захоўвання.

- Для медыцынскага забеспячэння вайскоўцаў і ваеннаабавязаных на палігоне «Лепельскі» медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння разгарнуў палявы шпіталь.

- Частка падраздзяленняў 19-й амбр., даўкамплектаванай рэзервістамі, 23 сакавіка пачалі перамяшчэнне на раёны засяроджвання. 25 сакавіка МА РБ паведаміла, што «асноўны аператыўны склад і падраздзяленні забеспячэння здзейснілі марш у раён засяроджвання». Перамяшчэнне войскаў камбінаваным спосабам (па дарогах агульнага карыстання і ў складзе вайсковых эшалонаў).

Мяркуючы з апублікаваных фота, першымі выходзіць у раёны засяроджвання пачалі падраздзяленні 191-й групы артылерыі і зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна.

Так, вядома аб двух эшалонах з тэхнікай 19-й амбр, якія былі сфармаваныя і адпраўленыя са станцыі Заслонава:

- 24 сакавіка першы эшалон прыбыў на станцыю Лясная. У складзе: САУ 2С1 «Гваздзік», ЗРК «Страла-10», ЗПРК «Тунгуска» і інш. Усяго 24 платформы з тэхнікай і два пасажырскія вагоны (≈ 110-160 чалавек). На станцыі Лясная адбываецца разгрузка тэхнікі, якая прыбывае на 174-ты навучальны палігон ВПС і войскаў СПА.

- 26 сакавіка другі эшалон на станцыю Асіповічы-1. У складзе — 42 платформы з ваеннай тэхнікай і 4 пасажырскія вагоны (≈ 210-320 чалавек). На станцыі адбываецца разгрузка тэхнікі, якая прыбывае на палігон "«Асіповіцкі». На палігоне з пачатку сакавіка знаходзяцца частка падраздзяленняў 191-й групы артылерыі 19-й амбр.

Разгрупаванне падраздзяленняў 19-й амбр. выглядае наступным чынам:

- палігон «Лепельскі»;

- палігон «Асіповіцкі»;

- 174-ы навучальны палігон ВПС і войскаў СПА;

- Ашмянскі р-н.

- Пастаўскі р-н.

Пасля заканчэння зладжвання падраздзяленняў будуць праведзеныя брыгадныя тактычныя вучэнні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках