27 красавiка 2024, Субота, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram уводзіць важную змену для карыстальнікаў з Беларусі

10
Telegram уводзіць важную змену для карыстальнікаў з Беларусі

З 1 красавіка.

З 1 красавіка карыстальнікі Telegram з Беларусі, Украіны і Расеі атрымаюць магчымасць абмяжоўваць кола асоб, якія змогуць дасылаць ім асабістыя паведамленні. Пра гэта заявіў заснавальнік Telegram Павел Дураў.

Паводле ягоных слоў, чатыры дні таму рускамоўныя карыстальнікі месэнджэра сталі скардзіцца на паведамленні ад незнаёмцаў з заклікамі да тэрактаў. Дураў адзначыў, што ў кампаніі прынялі "шэраг тэхнічных і арганізацыйных мер для таго, каб прадухіляць гэтую актыўнасць".

“З пачатку наступнага тыдня ўсе карыстальнікі з Расеі, Украіны і Беларусі змогуць абмяжоўваць кола тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні. Мы таксама ўкараняем развязанне на аснове штучнага інтэлекту для яшчэ больш эфектыўнага фільтравання падобнага спаму. Telegram не месца для несанкцыянаваных рассылак і заклікаў да гвалту”, - заявіў Дураў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках