29 красавiка 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расейцы павінны навучыцца жыць без бензіну

9
Зяленскі: Расейцы павінны навучыцца жыць без бензіну

Прэзідэнт Украіны назваў адзіную ўмову спынення ўдараў па расейскіх НПЗ.

ЗША незадаволеныя ўдарамі Кіева па нафтаперапрацоўчых заводах і іншых аб'ектах паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі. Гэта пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю газеце The Washington Post.

«Рэакцыя ЗША на гэта не была пазітыўнай», – заявіў украінскі лідар, але падкрэсліў, што Вашынгтон не мог абмежаваць выкарыстанне Украінай зброі ўласнай вытворчасці.

«Мы выкарыстоўвалі нашыя дроны. Ніхто не можа сказаць нам, што вы не можаце», – дадаў ён.

Зяленскі мяркуе, што ён зможа спыніць расейскія атакі на энэргасістэму Украіны, толькі прымусіўшы Расею заплаціць аналагічны кошт.

«Калі няма супрацьпаветранай абароны для абароны нашай энэргетычнай сістэмы і расейцы атакуюць яе, маё пытанне: чаму мы не можам ім адказаць? Іх грамадства павінна навучыцца жыць без бензіну, без дызелю, без электрычнасці. Гэта дакладна. Калі Расея спыніць гэтыя крокі, мы спынімся», – сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках