Унікальны выпадак: САУ Paladin знішчыла расейскую БМП-3 проста на хаду
6- 30.03.2024, 18:34
- 6,970
З аднаго стрэлу.
Артылерысты 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ знішчылі расейскую БМП-3, якая знаходзілася ў руху. Пра гэта паведамляе прэс-служба брыгады ў "Фэйсбук".
Аэраразведка з цеплавізійнай камерай выявіла БМП-3 расейскага войска, якая рухалася па дарозе. Самаходная артылерыйская ўстаноўка M109 Paladin навялася і ліквідавала варожую баявую машыну з першага стрэлу.
“Унікальны выпадак. [...] Аднаразовая бранятэхніка акупантаў працягвае выязджаць на поле бою. Сталёвыя ваяры 47 АМБр мінусуюць усе варожыя «скрыначкі», - падпісалі відэа ў 47-й брыгадзе.
БМП-3 - гэта савецкая / расейская баявая машына пяхоты. Асноўным прызначэннем машыны з'яўляецца перавозка асабовага складу да пярэдняга краю. Браніраванне машыны здольнае вытрымаць 30-мм гармату ў лоб, а сама мае на ўзбраенні 30 ці 100-мм гармату. Паводле звестак Oryx, расейскія войскі страцілі 411 БМП-3, што ў разы менш за БМП-1 і БМП-2, якіх было страчана 687 і 1207 адпаведна. Таксама ўкраінскія вайскоўцы захапілі 52 БМП-3.