29 красавiка 2024, панядзелак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён выставілі самы арыгінальны Rolls-Royce у свеце

2
На аўкцыён выставілі самы арыгінальны Rolls-Royce у свеце

Ён адзіны ў сваім кшталце.

У Дубаі на аўкцыён RM Sotheby's выставілі незвычайны Rolls-Royce Wraith 2015 года. Шыкоўнае купэ ператварылі ў практычны ўніверсал. За яго плануюць атрымаць ад 275000 да 325000 даляраў. Пра нестандартнае аўто расказалі на сайце аўкцыённага дому.

Універсал Rolls-Royce Silver Spectre Shooting Brake (менавіта так назвалі праект) стварылі ў адным-адзіным асобніку. Арыгінальны цюнінг Rolls-Royce выканаў нідэрландскі дызайнер Нільс ван Рой, які спецыялізуецца на стварэнні падобных дарагіх універсалаў. Праца над аўто доўжылася 2500 гадзінаў і каштавала 300000 еўраў.

У Rolls-Royce Wraith надтачылі дах і дадалі дзверы багажніка, што зрабіла яго больш прасторным. У салоне ззаду ўсталявалі новыя крэслы, падзеленыя цэнтральнай кансоллю. Інтэр'ер аздоблены дарагой скурай, дрэвам і алюмініем, а падсвятленне столі імітуе зорнае неба.

Цюнінг Rolls-Royce Wraith крануў і рухавік. Аддачу 6,6-літровага V12 твін-турба павялічылі да 700 к.с. і 900 Нм. Разгон да 100 км/г займае блізу 4 секундаў.

Дарэчы, назоў Spectre атрымаў і першы электрамабіль Rolls-Royce, які стаў пераемнікам Wraith.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках