17 траўня 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стан здароўя Алеся Бяляцкага за кратамі пагоршыўся

Стан здароўя Алеся Бяляцкага за кратамі пагоршыўся

Нобэлеўскаму лаўрэату не перадаюць неабходныя лекі.

Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ўжо 1 000 дзён знаходзіцца за кратамі.

Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

«Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае пэўных лекаў, якія яму неабходныя», – сказала Пінчук.

Яна заклікала ААН "дзейнічаць больш актыўна", каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітвязням у Беларусі.

Нагадаем, у сакавіку 2023 года лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў былі прысуджаныя да 10, 9 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках