16 траўня 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўная падзея: з'явіліся дэталі перадачы Украіне іранскай зброі ад ЗША

5
Дзіўная падзея: з'явіліся дэталі перадачы Украіне іранскай зброі ад ЗША

Яе дастаткова, каб забяспечыць цэлую брыгаду.

Украіна атрымала ад Злучаных Штатаў Амерыкі тысячы адзінак зброі іранскай вытворчасці, якая была канфіскаваная на шляху ў Емен. Аб гэтым піша выданне Washington Post са спасылкай на неназваных амерыканскіх службоўцаў.

Са слоў журналістаў, Украіна атрымала 5 000 аўтаматаў Калашнікава, кулямёты, снайперскія вінтоўкі і гранатамёты, а таксама паўмільёна патронаў. Са звестак Цэнтральнага камандавання ЗША, якое курыруе вайсковыя аперацыі на Блізкім Усходзе, яны былі знойдзеныя на борце чатырох караблёў без дакументаў у перыяд з 2021 да 2023 год і перададзеныя Украіне ў рамках праграмы, накіраванай супраць іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Выданне піша, што перадача зброі адбылася 4 красавіка. Гэта з'яўляецца “дзіўнай падзеяй”, якая падкрэслівае намаганні Белага дома ў захаванні некалі магутнага патоку дапамогі Украіне.

"Тое, што зброя фактычна была атрыманая з Ірана, таксама мае вялікае значэнне, паколькі Расея спадзявалася на рэжым ва ўмацаванні свайго вайсковага патэнцыялу, а даўняя варожасць Вашынгтона з Тэгеранам у апошнія дні зноў наблізілася да кропкі кіпення", - сказана ў матэрыяле.

У Белым доме не раз казалі, што Украіне пагражае цэлы шэраг змрочных сцэнарыяў, калі дадатковая вайсковая дапамога ЗША не будзе рэалізаваная.

Выданне піша, што амерыканскія вайскоўцы, якія займаюцца перахопам іранскай зброі для еменскіх хусітаў, адпраўленай ва Украіну зброі дастаткова, каб забяспечыць цэлую брыгаду.

Паведамляецца, што, паводле ацэнак украінскіх вайскоўцаў, паўмільёна патронаў досыць на месяц, калі іх размеркаваць па трох батальёнах па 600 салдат. Праўда, перададзены “пакет дапамогі” не ўключае артылерыйскія набоі, якія з'яўляюцца адной з самых вострых патрэб Украіны зараз.

Выданне піша, што партыя зброі, выдадзеная Украіне, была правераная і прызнаная бяспечнай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках