17 траўня 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Берасця прадаваў за $170 месцы ў чарзе на мяжы

3
Жыхар Берасця прадаваў за $170 месцы ў чарзе на мяжы

Што было потым?

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці аштрафаваў мясцовага жыхара на 1200 рублёў за дзейнасць, накіраваную на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад выканання паслуг уезду па-за чаргой у пункт пропуску».

Як паведамляе прэс-служба суда, 7 сакавіка 2024 года мужчына ў аўтамабільнай чарзе ў пункце пропуску "Брэст" прапанаваў дапамогу ў больш хуткім перасячэнні мяжы супрацоўніку падатковай інспекцыі, які акурат праводзіў кантрольную праверку. Берасцеец прасіў за свае паслугі грашовую дапамогу сумай $170.

У судзе зазначылі, што мужчына сістэматычна выконваў такія паслугі. У перыяд са жніўня 2022 да сакавіка 2024 года парушальнік “увесь час знаходзіўся на тэрыторыі, прылеглай да кантрольна-прапускнога пункта “Варшаўскі мост”, на што паказвалі больш за 20 тысяч яго тэлефонных злучэнняў у гэтай мясцовасці”.

Дзейнасць мужчыны была кваліфікаваная паводле артыкула аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 13.3 КоАП).

Гэта ўжо не першы выпадак, калі падаткавікі штрафуюць беларусаў, якія прадаюць месцы ля мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках