16 траўня 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кіраўнік СБУ Малюк стаў для Пуціна мэтай нумар адзін

СМІ: Кіраўнік СБУ Малюк стаў для Пуціна мэтай нумар адзін
ВАСІЛЬ МАЛЮК

Яго хочуць абвінаваціць у “арганізацыі” тэракту ў “Крокусе”.

Крэмль не можа змірыцца з паспяховымі аперацыямі Службы бяспекі Украіны з выбухамі на Крымскім мосце, знішчэннем расейскага флоту і ўдарамі па НПЗ. Менавіта таму Масква рыхтуе правакацыю вакол кіраўніка ведамства Васіля Малюка.

Як паведамілі крыніцы “24 Канала” ў спецслужбах, акупанты хочуць “павесіць” тэракт у Crocus City Hall на кіраўніка СБУ Васіля Малюка.

Расея плануе абвясціць Малюка "галоўным тэрарыстам". Акрамя таго, паводле звестак выведкі, ён пазначаны ў Крамлі мэтай нумар адзін, паведамляюць крыніцы выдання.

Крыніцы таксама адзначаюць, што Пуцін не можа “пераварыць” два ўдары па Крымскім мосце. Асабліва расейскаму дыктатару дагэтуль баліць першы, які адбыўся да дня яго нараджэння.

Цяжка змірыцца кіраўніку Крамля і са сталымі нападамі марскіх дронаў Sea Baby на караблі РФ. Яшчэ адной болевай кропкай, па якой удала б'е СБУ, сталі расейскія НПЗ. Таксама служба паспяхова процідзейнічае расейскай агентуры ва Украіне.

“Таму не выключана, што ў закатаваных таджыкаў, затрыманых пасля тэракту, “выпадкова” знойдуць яшчэ і “візітоўкі Малюка”, - падкрэслілі крыніцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках