16 траўня 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Размяшчэнне войскаў NATO на мяжы з Беларуссю - правільная пастанова»

5
«Размяшчэнне войскаў NATO на мяжы з Беларуссю - правільная пастанова»

Украінскі дыпламат мяркуе, што Лукашэнка ўжо даўно страціў усялякую самастойнасць.

Швайцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung назвала чатыры магчымыя сцэнары выкарыстання ўзброеных сіл Францыі ва Украіне. Адзін з іх - з'яўленне вайсковага кантынгенту гэтай краіны на мяжы з Беларуссю.

Наколькі гэта рэальны сцэнар? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з дырэктарам Цэнтра даследаванняў нацыянальнай стойкасці ў Кіеве, экс-дарадцам пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алегам Белаколасам:

— Пакуль, скажам так, гэта ідзе ў парадку інфармацыі, магчыма, журналісты крыху забягаюць наперад. Палітычных пастаноў такога плана пакуль яшчэ няма, трэба з гэтага зыходзіць. Ёсць толькі пачатак дыскусіі на гэты конт сярод медый, экспэртаў, палітыкаў, але няма палітычнай пастановы.

Тут трэба зыходзіць з таго, што Францыя як чалец NATO будзе весці перамовы з іншымі краінамі, тут павінен быць як мінімум кансэнсус з гэтай нагоды. Але пачатак дыскусіі ўжо мае месца.

- Лукашэнка загаварыў аб падрыхтоўцы да вайны. У той самы час Нямеччына разгортвае брыгаду ў Літве, якой пагражае дыктатар, у заходніх СМІ прагаворваюць сцэнар размяшчэнне войскаў на мяжы Украіны і Беларусі. Якія яшчэ крокі могуць астудзіць мілітарысцкі запал Лукашэнкі?

- Мы павінны зыходзіць з таго, што Лукашэнка ўжо даўно не з'яўляецца самастойнай фігурай на геапалітычнай карце Еўропы, таму тут, хутчэй за ўсё, проста чарговая нагода заявіць пра сябе. А тое, што ў Літве збіраюцца размяшчаць дадатковы кантынгент войскаў NATO, - гэта пастанова абсалютна правільная. Магчыма, нават крыху запозненая, але правільная і лагічная.

Пра Сувалкскі калідор напісана шмат даследаванняў, гэта такая ўразлівая мясціна, пра гэта таксама шмат сказана, у тым ліку і ў рамках дыскусій прадстаўнікоў краін NATO, таму такая пастанова выглядае абсалютна правільнай і лагічнай з пункту гледжання стрымлівання магчымых агрэсіўных дзеянняў з боку так званай “саюзнай” дзяржавы, якая ўжо фактычна ў ваенным і ваенна-палітычным плане прадстаўляе практычна адно цэлае. Ёсць патэнцыйная небяспека для Еўропы, для Літвы.

Нядаўна была заява прадстаўніка ЗША ў NATO, які сказаў, што не бачыць непасрэднай пагрозы. Я б так катэгарычна не казаў. Мы, украінцы, ды і вайскоўцы ў Еўропе, не выключаем розных сцэнарыяў. Таму пастанова Нямеччыны, магчыма, крыху запозненая, але дакладная. Магчыма, там мусяць быць кантынгенты не толькі Нямеччыны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках