16 траўня 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна разарвала чарговыя два пагадненні з Беларуссю

Украіна разарвала чарговыя два пагадненні з Беларуссю

Яны дзейнічалі з 1997 і 2013 гадоў.

Ва Украіне спынілі дзеянне яшчэ двух міжурадавых пагадненняў з Беларуссю, паведаміў прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

"Спынена ў сувязі з карэнным змяненнем абставін дзеянне пагадненняў паміж урадам Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве памежных абласцей Украіны і Рэспублікі Беларусь, падпісанае 12 траўня 1997 года ў Кіеве", - напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Паводле ягоных слоў, таксама спыненае дзеянне міжурадавага пагаднення аб міжрэгіянальным і памежным супрацоўніцтве паміж Украінай і Беларуссю ад 22 траўня 2013 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках