29 красавiка 2024, панядзелак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Кітай паставіў Украіне дзясяткі тысяч дронаў для ўдараў па Расеі

20
WSJ: Кітай паставіў Украіне дзясяткі тысяч дронаў для ўдараў па Расеі
КАЛАЖ: FOCUS.UA

УСУ масава выкарыстоўваюць іх на фронце.

Іран прадаў Расеі тысячы дронаў для бамбарвання ўкраінскіх гарадоў, яшчэ 6000 беспілотнікаў павінна быць выраблена ў асаблівай эканамічнай зоне "Алабуга" па іранскай ліцэнзіі. Між тым, Украіна ў значна большых колькасцях закупляе дроны для абстрэлу франтавых пазіцый супраціўніка ў іншага партнёра Расеі - Кітая.

Украіна знайшла спосабы займець дзясяткі тысяч дронаў, а таксама наладзіць плынь запчастак для іх з Кітая, піша The Wall Street Journal (пераклад - The Moscow Times).

У асноўным ажыццяўляюцца закупкі гатовай прадукцыі, перш за ўсё кампаніі SZ DJI Technology, у крамах, і ў пастаўшчыкоў. Акрамя таго, кітайскія кампаненты прымяняюцца ў беспілотніках уласнай вытворчасці, якая расце імклівымі тэмпамі.

Са слоў Георгія Цхакая, дарадцы ў абароне Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, за апошнія паўтара года колькасць вытворцаў дронаў у краіне вырасла з сямі да амаль 300. Сотні тысяч простых, танных апаратаў, якія могуць несці выбухоўку, выпускаюцца саматужным і прамысловым спосабам.

Штомесяц Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўваюць на полі бою блізу 10 000 дронаў. DJI заявіла WSJ, што імкнецца абмежаваць прымяненне сваёй прадукцыі ў ваенных мэтах, але не можа кантраляваць іх выкарыстанне пасля пакупкі.

Забарона ў ЗША на выкарыстанне дронаў DJI для вайскоўцаў, а таксама кітайскіх кампанентаў у прынцыпе пры вытворчасці ўласных беспілотнікаў стала адной з прычын, па якой амерыканскія дроны занадта дарагія. Хоць ЗША спрабавалі наладзіць пастаўкі ва Украіну, многія амерыканскія камерцыйныя дроны каштуюць на дзясяткі тысяч даляраў больш, чым кітайскія мадэлі. Ва Украіне і хацелі б тэставаць і выкарыстоўваць больш амерыканскіх дронаў, але "мы ўсё ж такі шукаем больш эканамічна выгадныя развязанні", сказаў WSJ намеснік міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Георгій Дубінскі.

Акрамя таго, кожнае абнаўленне праграмнага забеспячэння для дронаў патрабуе адабрэння Пентагона. Аднак сітуацыя на полі бою змяняецца так хутка, што праграмістам і інжынерам даводзіцца ўвесь час уносіць карэктывы ў свае мадэлі. «Тое, што лётае сёння, не зможа лётаць заўтра, - кажа Дубінскі. - Нам трэба хутка адаптавацца да новых тэхналогій. Інавацыйны цыкл у гэтай вайне вельмі кароткі».

У ЗША некалькі сотняў стартапаў займаюцца распрацоўкай невялікіх дронаў, некаторыя з іх падтрымлівае Пентагон. Але апараты, прызначаныя для камерцыйнага выкарыстання (якімі перш за ўсё і займаюцца вытворцы), было складана перарабіць для ваенных цэляў. У выніку ў ЗША няма значнай прысутнасці ў першай у гісторыі вайне беспілотнікаў.

Амерыканскія дроны дарагія, хібяць, дрэнна супрацьстаяць сродкам радыёэлектроннай барацьбы, далёка не заўсёды могуць завяршыць місію і выканаць задачу ў адпаведнасці з заяўленымі параметрамі, распавялі WSJ кіраўнікі стартапаў і былыя вайскоўцы ў ЗША, аператары дронаў на перадавой і чыноўнікі ва Украіне.

"Агульная рэпутацыя кожнага класа амерыканскіх дронаў ва Украіне такая, што яны не працуюць гэтак жа добра, як іншыя сістэмы", – прызнаў Эдам Брай, гендырэктар стартапа з Крамянёвай даліны Skydio, які ў пачатку вайны адправіў ва Украіну сотні сваіх найлепшых дронаў. Але апараты былі "не вельмі паспяховымі на лініі фронту", сказаў ён.

З тых часоў супрацоўнікі Skydio 17 разоў ездзілі ва Украіну, і новыя дроны пабудаваныя з улікам меркаванняў і патрэб украінскіх вайскоўцаў і службаў бяспекі, а не патрабаванняў Пентагона, кажа Брай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках