16 траўня 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала ад Нямеччыны новую партыю вайсковай дапамогі

6
Украіна атрымала ад Нямеччыны новую партыю вайсковай дапамогі

Што туды ўвайшло?

У сераду, 10 красавіка, ва Украіну была дастаўленая новая партыя вайсковай дапамогі ад Нямеччыны.

Пра гэта сведчаць звесткі на сайце ўрада ФРГ.

Ва Украіну даставілі:

гусенічную машыну падвышанай праходнасці Warthog (усяго: 10);

6 тысяч боепрыпасаў калібру 155 мм (са складоў Бундэсвера і прамысловасці) (усяго: 74 000);

16 выведвальных беспілотнікаў VECTOR з запчасткамі (усяго: 212);

30 выведвальных беспілотнікаў RQ-35 HEIDRUN (усяго: 215);

30 падаўжальнікаў частотнага дыяпазону для сродкаў барацьбы з беспілотнікамі* (усяго: 70);

два танкі размініравання WISENT 1 з запчасткамі (усяго: 34);

11 мабільных, дыстанцыйна кіраваных і абароненых сістэм размінавання (усяго: 20);

тры мінныя плугі (усяго: 46);

70 цеплавізараў (усяго: 400);

24 маторы;

1 млн боепрыпасаў для агнястрэльнай зброі (з запасаў Бундэсвера і прамысловасці) (усяго: 47885 млн);

680 штурмавых вінтовак MK 556 (усяго: 985);

50 высокадакладных вінтовак HLR 338 з боекамплектам 60 тысяч патронаў (усяго: 65);

105 вінтовак CR 308 (усяго: 120).

Ваенная дапамога Нямеччыны для Украіны - што вядома

28 сакавіка Нямеччына абнавіла спіс ваеннай дапамогі, якая выдаецца Украіне. Туды ўвайшлі боепрыпасы для танкаў Leopard, боепрыпасы, а таксама выведвальныя дроны.

Акрамя таго, урад Нямеччыны заявіў, што ў будучыні плануе перадаць Украіне 20 БМП Marder, адну гусенічную машыну падвышанай праходнасці Warthog, 70 інфрачырвоных камер і яшчэ ракет да ЗРК Patriot.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі Нямеччына дала Украіне матэрыяльна-тэхнічную дапамогу на суму каля 5,2 мільярда еўраў. Акрамя таго, больш за 10 тысяч украінскіх салдат прайшлі вайсковую падрыхтоўку ў Нямеччыне.

На сёння выдаткі на гэтую падрыхтоўку складаюць блізу 282 мільёна еўраў. Іншыя выдаткі былі таксама накіраваныя на лячэнне параненых украінскіх салдат.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках