17 траўня 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў дэпутатам Сэйміка ў Падляскім ваяводстве Польшчы

Беларус стаў дэпутатам Сэйміка ў Падляскім ваяводстве Польшчы
ФОТА: BELSAT.EU

Ён будзе бараніць правы дыяспары.

Этнічны беларус Ігар Лукашук атрымаў мандат прадстаўніка ў Сэйміку Падляскага ваяводства, дзе будзе бараніць правы нацыянальнай меншасці, паведамляе «Белсат».

Дырэктар Гайнаўскага ліцэя з беларускай мовай навучання Ігар Лукашук балатаваўся ў спісе “Грамадзянскай кааліцыі” ад некалькіх паветаў Падляскага ваяводства (Беластоцкага, Бельскага, Высоказавецкага, Гайнаўскага і Сямяціцкага).

Палітык нарадзіўся ў Гайнаўцы ў 1978 годзе. З 2018-га - дэпутат сэйміка Падляскага ваяводства, з 2014 да 2018 год кіраваў радай Бельска-Падляскага. Падчас перапісу 2021 года, які праходзіў у Польшчы, Лукашук актыўна агітаваў этнічных беларусаў на Беласточчыне, каб адзначалі сябе як беларусаў. Атрымаў медаль "Гонар і годнасць" ад Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі за захаванне беларускамоўнага статусу сваёй навучальнай установы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках