17 траўня 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску паклікалі ў РАУС па тэлефон і затрымалі

8
Беларуску паклікалі ў РАУС па тэлефон і затрымалі
ГАЛІНА ЛАГАЦКАЯ

Сутнасць абвінавачання невядомая.

Увечары 9 красавіка была затрыманая актывістка Галіна Лагацкая, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яна пайшла ў Кастрычніцкі РАУС па тэлефоне, які ў яе канфіскавалі 2 гады таму і не вярнулі - у сакавіку 2022 года Галіну прысудзілі да 15 дзён арышту. Падставай сталі ўлёткі “Не вайне”, якія расцанілі як “несанкцыянаванае пікетаванне”. Цяпер ёй паведамілі, што гатовы аддаць тэлефон, таму запрасілі ў РАУС.

Вядома, што яна “затрыманая на 72 гадзіны”, то бок, магчыма, да суда паводле адміністратыўнай справы, мяркуюць праваабаронцы. Сутнасць абвінавачання невядомая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках