17 траўня 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступствы ўдару па авіязаводзе ў Варонежскай вобласці РФ паказалі са спадарожніка

Наступствы ўдару па авіязаводзе ў Варонежскай вобласці РФ паказалі са спадарожніка

Бачныя пашкоджаныя карпусы.

З'явіліся спадарожнікавыя кадры з наступствамі ўдару па барысаглебскім авіязаводзе ў Варонежскай вобласці Расеі

Пра гэта паведамляюць "Схемы".

Як нагадваюць “Схемы”, завод рамантуе ракеты, якія Расея прымяняе супраць украінцаў.

На здымках, якія зрабіў спадарожнік Planet Labs, можна ўбачыць пашкоджанні аднаго з карпусоў на тэрыторыі 711-га авіяцыйнага завода. Завод размешчаны на адлегласці больш за 300 кіламетраў ад мяжы тэрыторый, якія кантралюе Украіна.

“Так, авіяцыйны завод. Гэта тое, што можам канстатаваць з розных крыніц. Быў выбух, таксама можам пацвердзіць. Дэталяў раскрываць не будзем, але, паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя асноўныя вытворчыя магутнасці прадпрыемства”, - заявіў прадстаўнік ГУВ Юсаў, каментуючы ўдар.

Начны ўдар па Варонежскай вобласці

Уначы, 9 красавіка, расейскія Telegram-каналы заявілі аб выбухах у Варонежскай вобласці. Невядомыя дроны атакавалі навучальны авіяцыйны цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу імя Чкалава ў Барысаглебску.

Нягледзячы на афіцыйныя заявы расейцаў аб збіванні дронаў, у сеціве пісалі аб траплянні ў цэнтр. Першы дрон нібы ўрэзаўся ў фасад будынка на ўзроўні чацвёртага паверха. Пазней туды ж патрапіў і другі беспілотнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках