16 траўня 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Два ўдары — і Лукашэнку давядзецца стаяць на каленях перад Пуціным»

5
«Два ўдары — і Лукашэнку давядзецца стаяць на каленях перад Пуціным»
УЛАДЗІМІР ЦЫБУЛЬКА
ФОТА: ГЛАВРЕД

Украінскі палітолаг расказаў пра "ахілесавую пяту" беларускага рэжыму.

Лукашэнка загаварыў аб магчымым вызваленні нейкай тэрыторыі Беларусі і ўводзе туды войскаў NАТО.

Навошта беларускаму дыктатару спатрэбілася гэта расказваць? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам і пісьменнікам Уладзімірам Цыбулькам:

- Лукашэнку трэба пастаянна трымаць насельніцтва Беларусі ў напружанні, таму што эканоміка мізарнее, а асаблівых перспектыў адвязкі ад рынку Расеі і доступу да цывілізаваных рынкаў у яго няма. У яго няма магчымасці разарваць гэтае санкцыйнае кола. Таму Лукашэнку даводзіцца сядзець пад пятой у Пуціна і імітаваць нейкую бурную міжнародную актыўнасць візітамі ў Зімбабвэ ці Іран, ну і, адпаведна, запалохваць насельніцтва. Больш у Лукашэнкі інструментаў уплыву, подкупу насельніцтва ўсякімі сацыяльнымі падачкамі няма, але і тэрор таксама перастае працаваць.

Акрамя таго, у схеме, якую ён агучыў, бачна яго тонкае разуменне, за што яго можа трымаць не толькі Пуцін, але і яго ўласная апазіцыя.

Бурны рост вытворчасці рознага кшталту беспілотнікаў ва Украіне, наяўнасць тут добрай беларускай дыяспары, у тым ліку і вайскоўцаў, стварае прадчуванне ў Лукашэнкі, што калі ён перагне палку на тэроры свайго насельніцтва, прадстаўнікі апазіцыі могуць разбіць яго «нафтаперапрацоўчыя тэстыкулы».

Два ўдары беспілотнікамі па нафтаперапрацоўцы ў Беларусі - і ў краіне не застанецца высокапрыбытковых прадпрыемстваў. Давядзецца станавіцца на калені перад Пуціным і клянчыць грошы на падтрыманне нейкага сацыяльнага жыцця ў Беларусі.

- Узмацнілася і мілітарысцкая рыторыка Лукашэнкі.

- Мілітарысцкая рыторыка звязаная з тым, што ён працуе на схеме запалохвання Еўразвязу. Яны з Пуціным граюць у чатыры рукі па ядзерным чамаданчыку і па Сувалкскім калідоры. Яны ствараюць ілюзію падрыхтоўкі нападу на адну з краін NАТО, тым больш, што Лукашэнка ўжо быў заўважаны ў расейскіх аперацыях. Мы ўсе памятаем перамяшчэнне з Ірака і Сірыі вялізных мас мігрантаў на мяжу з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Таму сілавікі з сумежных краін і вайскоўцы NАТО ўжо адпрацавалі падобныя сцэнары, вучэнні праведзены неаднаразова.

Лукашэнка палохае канцэнтрацыяй войскаў недзе на мяжы з Літвой ці Польшчай, але гэта смешна. Але, фактычна, гэта адна з формаў заробку крэдытаў ці рэсурсаў, дэманстрацыя лаяльнасці паводле схемы Пуціна.

Лукашэнка разумее, што ягонае жыццё (і фізічнае, і палітычнае) наўпрост залежыць ад жыцця Пуціна, таму ён як сабачка не можа адступіць ні на крок ад правадыра Крамля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках