16 траўня 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Каваленка: «Вагнераўцы» ў Беларусі палохаюць Лукашэнку

3
Аляксандр Каваленка: «Вагнераўцы» ў Беларусі палохаюць Лукашэнку
АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНКА

Пагрозу для дыктатара маюць нават 400 наймітаў.

Украінскі "Цэнтр нацыянальнага супраціву" піша, што "вагнераўцы" пакідаюць Беларусь і адпраўляюцца ў Афрыку. Нібыта іх не задавальняюць заробкі.

Сайт Charter97.org папрасіў украінскага ваенна-палітычнага аглядальніка групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандра Каваленкі ацаніць спробу інтэграваць расейскіх наймітаў у беларускае войска:

- Паводле той інфармацыі, якая ёсць, на тэрыторыі Беларусі як былі, так і застаюцца прадстаўнікі ПВК “Вагнер”. У мяне няма пацверджанай інфармацыі, што яны пакідаюць краіну.

Колькасна на тэрыторыі Беларусі зараз знаходзіцца блізу 400 наймітаў ПВК “Вагнер”, якія бяруць удзел у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў да розных мерапрыемстваў.

Нядзіўна, што частка афіцэрскага складу сярэдняга, нават вышэйшага звяна беларускага войска сімпатызуе ПВК “Вагнер”, паколькі ў іх ёсць баявы досвед. Скажам так, нават у гэтай групы наймітаў ёсць больш досведу, чым ва ўсім беларускім войску. Таму там ёсць і вызначанага кшталту захапленне іх своеасаблівымі "дасягненнямі".

Вядома ж, гэта насцярожвае самога Лукашэнку, паколькі ён выдатна разумее, што “вагнераўцы” ўжо сябе пэўным досведам заплямілі ў гісторыі з Прыгожыным і паходам на Маскву.

Міратворчая роля Лукашэнкі - гэта была банальная паказуха, таму пагроза можа быць і для яго. Нават ад 400 “вагнераўцаў”, калі яго паспрабуюць скінуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках