16 траўня 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У РФ могуць знізіць экалагічныя стандарты бензіну

2
Reuters: У РФ могуць знізіць экалагічныя стандарты бензіну

Праз ягоны магчымы дэфіцыт.

Расейскі ўрад не выключае змякчэння экалагічных стандартаў паліва ва ўмовах яго магчымага дэфіцыту. Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.reuters.com/business/energy/russia-considers-easing-gasoline-environmental-requirements-sources-say-2024-04-10/>Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне.

У Расеі з 2016 года дзейнічае забарона на продаж бензіну ніжэй за экалагічны клас «Еўра-5». Як распавялі суразмоўцы агенцтва, міністэрства энэргетыкі разглядае варыянт знізіць нормы змяшчэння некаторых дабавак і этанолу ў бензіне, каб «стварыць аснову для дадатковай вытворчасці». Са слоў крыніц, змяшчэнне серы пры гэтым застанецца нязменным.

Як адзначаюць суразмоўцы Reuters, гэты захад дапаможа павялічыць вытворчасць бензіну на састарэлых нафтаперапрацоўчых заводах. Як адзначае выданне, асноўная частка вытворчасці нізкагатунковага бензіну ў Расеі прыпадае на Орскі НПЗ, які спыніўся праз паводку ў Арэнбуржскай вобласці, і Ангарскі завод ва Усходняй Сібіры.

Суразмоўцы агенцтва мяркуюць, што змякчэнне нормаў можа даць унутранаму рынку дадаткова 10% або ад 300 да 350 тысяч тон бензіну за месяц, чаго будзе дастаткова для задавальнення росту сезоннага попыту.

У 2023 годзе агульны аб'ём вытворчасці бензіну ў Расеі дасягнуў амаль 44 мільёны тон. Як адзначае Reuters, у першым квартале 2024 года ён складаў 11,1 мільёна тон. На ацэнку выдання, да канца сакавіка напады ўкраінскіх дронаў прывялі да скарачэння расейскіх магутнасцяў па першаснай перапрацоўцы нафты прыкладна на 14%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках