16 траўня 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта сапраўдная банда»

23
«Гэта сапраўдная банда»

Беларус расказаў, каму служаць лукашэнкаўскія сілавікі.

Усё большы рэзананс набірае інтэрв'ю спявачкі Мерыем Герасіменкі. Аповед адважнай дзяўчыны чарговым разам пацвярджае гідкую сутнасць ГУБАЗ, але і выклікае новыя пытанні да гэтай арганізацыі, піша чытач сайта Charter97.org:

- Паводзіны супрацоўнікаў гэтага падраздзялення МУС даводзяць, што яны банда закамплексаваных садыстаў, якая парушае ўсе законы і гатовая да ўсякіх злачынстваў.

Зразумела, што яны ніколі не служылі інтарэсам беларускага народа. Але тое, што кабінеты гэтых нягоднікаў абчэпленыя Z-плакатамі, і яны спрабавалі выбіць з Мэрыем і яе будучага мужа прызнанне ў данатах на «Байрактары» (дзяўчына нават не ведала, што гэта такое) наводзіць на думку, што ГУБАЗ перайшоў на службу да Пуціна.

Пагроза згвалтаваць учатырох, абразы, крадзеж з кватэры Герасіменкі духоў і алкаголю так нагадвае паводзіны расейскіх сілавікоў ва Украіне.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках