16 траўня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі можна законна пакінуць сабе знойдзеную рэч

12
Як у Беларусі можна законна пакінуць сабе знойдзеную рэч

Растлумачыла адвакат.

Жыхарка Магілёва знайшла ў лесапарку жаночую сумку, цягам двух месяцаў спрабавала вярнуць уладальніцы, расклейваючы аб'явы, але так і не знайшла яе. У сувязі з гэтым яна стала цікавіцца, як можна пакінуць гэтую рэч, не парушаючы закону, піша выданне «Аргументы и Факты в Беларуси».

На патрабаванне беларускага заканадаўства, чалавек, які знайшоў чужую рэч, павінен абавязкова паведаміць пра гэта ў міліцыю ці ў адміністрацыю раёна/вобласці, калі немагчыма ўстанавіць уладальніка.

Аднак, як патлумачыла адвакатка юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Менска Крысціна Марчук, калі цягам шасці месяцаў з таго моманту, як чалавек паведаміў аб знаходцы, уладальнік рэчы не знайшоўся, то той, хто знайшоў яе, можа пакінуць яе сабе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках